Даследаванне праводзілася на замову найбуйнейшай французскай групы абароны інтарэсаў спажыўцоў Que Choisir. Навукоўцы праверылі 21 узор бальзамаў для вуснаў розных фірмаў, у тым ліку буйных касметычных брэндаў. Высветлілася, што ў дзесяці з іх утрымліваюцца канцэрагенныя рэчывы.

У некаторых відах гігіенічнай памады выявілі мінеральныя алеі з насычанымі вуглевадародамі, якія, калі трапляюць у арганізм, могуць выклікаць запаленні ў лімфавузлах і печані.

Аўтары даследавання папярэджваюць, што ў складзе бальзаму для вуснаў гэтыя рэчывы асабліва небяспечныя, бо невялікая колькасць памады можа быць выпадкова праглынутай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?