Еўракамісія абвясціла аб цэлым шэрагу мер з мэтай выяўлення і ліквідацыі ў інтэрнэце інфармацыі, якая распальвае нянавісць, заклікае да гвалту і тэрарызму, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле звестак ЕК, анлайн-платформы павінны надаваць найважнейшую ўвагу «прафілактычным, апераджальным крокам», больш актыўна ўзаемадзейнічаць з уладамі ў выяўленні і знішчэнні такіх нелегальных матэрыялаў, як «дзіцячая парнаграфія, выступы, якія матывуюць нянавісць, і матэрыялы тэрарыстычнага характару».

«Мэта заключаецца ў тым, каб актывізаваць прафілактыку, выяўленне і выдаленне незаконнага кантэнту, што распальвае нянавісць, гвалт і тэрарызм у інтэрнэце, — гаворыцца ў заяве. — Растучыя даступнасць і распаўсюджванне матэрыялаў тэрарыстычнага характару, якія правакуюць гвалт і нянавісць у інтэрнэце, уяўляюць сур'ёзную пагрозу для жыцця і бяспекі грамадзян ЕС. Гэта таксама падрывае іх давер да лічбавага асяроддзя — ключавога рухавіка інавацый, эканамічнага росту і стварэння працоўных месцаў».

Па словах еўракамісара па пытаннях лічбавай эканомікі і грамадства Марыі Габрыэль, ЕК мае намер рашуча пакончыць з праблемай незаконнага кантэнту ў інтэрнэце. Па яе словах, у цяперашні час сітуацыя не вытрымлівае ніякай крытыкі.

«Больш чым у 28% выпадкаў патрабуецца больш за тыдзень для таго, каб анлайн-платформы ліквідавалі незаконныя матэрыялы, — адзначыла яна. — Сёння мы накіроўваем ім выразны сігнал з тым, каб яны дзейнічалі больш адказна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0