Крычаўскія следчыя высвятляюць абставіны ўзгарання аўтамабіля і смерці мужчыны, паведамілі ва УСК па Магілёўскай вобласці.

sk.gov.by

24 верасня ў лясным масіве на беразе ракі Сож паблізу вёскі Паклады адбылося ўзгаранне «Сітраена». У знішчанай агнём машыне знойдзенае абгарэлае цела мужчыны.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Высветленая асоба загінулага — ім аказаўся жыхар Клімавічаў 1966 года нараджэння. Сваякі паведамілі, што мужчына паехаў на рыбалку. Застаўшыся начаваць, размясціўся ў машыне разам са сваім сабакам. Раніцай згарэлую машыну выявіў рыбак, які праходзіў міма.

Пасля правядзення судова-медыцынскага даследавання трупа эксперты выявілі, што ў ачагу пажару мужчына быў яшчэ жывы. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што адной з прычын смерці мужчыны можа з'яўляцца атручэнне вокісам вугляроду. Найбольш імаверна, загінулы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, курыў і заснуў, а непагашаная цыгарэта стала прычынай узгарання аўтамабіля. Канчатковыя прычыны здарэння будуць устаноўленыя пасля правядзення судова-экспертных даследаванняў.

Па дадзеным факце Крычаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, па выніках якой будзе прынятае працэсуальнае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0