Графікі падключэння ацяплення ў жылфондзе сталіцы распрацаваныя і ўзгодненыя з цеплазабяспечвальнымі арганізацыямі і прадугледжваюць уключэнне цяпла ў дамах сталіцы на працягу 5 дзён. Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», паведаміў у ходзе пасяджэння тэхніка-эканамічнага савета генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў.

Аднак, дадаў ён, графікі могуць быць перагледжаныя, калі ад гарадскіх уладаў паступіць адпаведнае распараджэнне.

Нагадаем, летась пусціць цяпло ва ўсе жылыя дамы Мінска было вырашана за 3 дні. З задачай справіліся, але ад жыхароў у перыяд запуску ацяплення паступала велізарная колькасць заявак у службу «115». Многія заяўкі тычыліся запаветранасці сістэм ацяплення. Цяпер МГЖГ праводзіць выбарачны маніторынг ва ўсіх ЖЭУ горада на прадмет запоўненасці сістэм цеплазабеспячэння цепланосьбітам.

Што тычыцца пачатку ацяпляльнага сезона, то яно будзе залежаць ад надвор'я. Нагадаем, рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жылфондзе мясцовымі ўладамі прымаецца, калі сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра цягам 5 дзён не перавышае 8 градусаў. Цяпло ў дзіцячыя сады, школы, бальніцы і іншыя аб'екты з ліку 1-й групы спажыўцоў цяпла пачынае паступаць пры сярэднясутачнай тэмпературы не вышэй за 10 градусаў на працягу 5 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0