Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Мінску з 26 кастрычніка па 10 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

У прадстаўніцтве фонду растлумачылі, што эксперты МВФ прыедуць для правядзення штогадовых кансультацый па IV артыкуле.

Як паведамляў напярэдадні першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, перамовы па новай праграме з фондам пакуль прыпыненыя. «Праца над падрыхтоўкай праграмы прыпыненая, бо фактычна праграма гатовая, перамовы па ёй завершаны. Ёсць разыходжанні ў пазіцыях, і гэтыя разыходжанні мы працягваем збліжаць, зараз кожны ў сваёй частцы. Аднаўленне будзе магчыма толькі пасля таго, як мы зробім запыт аб працягу праграмы і правядзем шэраг спецыяльных дзеянняў, выкананне якіх прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця», — расказаў першы намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0