29 верасня ў Гродна завітае новы рэдактар газеты і сайта «Наша Ніва» Ягор Марціновіч. Паразмаўляем пра тое,
- дзе мяжа паміж жаўцізной і якаснай журналістыкай,
- дзе СМІ знайсці грошы на існаванне і як манетызаваць кантэнт,
- як зыйсці з офлайна ў онлайн і пашыраць аўдыторыю,
- «Наша Ніна» - што гэта было?
- як беларускамоўным медыя быць папулярнымі: будаваць рэдакцыйную палітыку з разлікам на масавую аўдыторую і разам з тым на выкананне ўласнай місіі,
- ці магчыма СМІ быць незалежнымі,
- якая будучыня ў папяровых выданняў?
Калі: 29 верасня
Дзе: Гродна, вул. Савецкая, 3 (Цэнтр гарадскога жыцця)
Пачатак: 18.30
Уваход вольны
Запрашаем!