Былы ахоўнік нардэпа і экс-лідара «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша Аляксандр Шумкоў, які прапаў месяц таму ў Херсоне, зараз знаходзіцца ў расійскім СІЗА па падазрэнні ва ўдзеле ў «экстрэмісцкіх арганізацыях». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні «Самаабарона Херсона» ў Facebook, перадае strana.ua.

26 верасня маці Шумкова прыйшоў ліст з Расіі, што яе сын знаходзіцца ў Бранскім СІЗА і яму паведамлена пра падазрэнні ва ўдзеле ў экстрэмісцкіх арганізацыях».

«Месяц таму ён прапаў. Без якіх-небудзь папярэджанняў. Проста не прыехаў з працы дадому. Праз нейкі час [адзін чалавек] выклаў пост, што яму нібыта з Украіны паведамілі, што быццам бы Аляксандр перасякаў мяжу з РФ і што яго затрымала ФСБ і адпусціла. Ніякім чынам да гэтага часу інфармацыя аб перасячэнні мяжы не пацвярджалася, а сам Аляксандр проста знік. Мы ведаем, што добраахвотна нацыяналіст не мог перасекчы мяжу краіны-агрэсара і лічым, што ёсць людзі, якія маюць дачыненне да яго выкрадання», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра знікненне Шумкоў заявіў у паліцыю, СБУ. Маці ў найбліжэйшы час будзе ў Кіеве і звернецца ў МЗС з мэтай далейшага высвятлення абставінаў праз консульства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0