«Форд» арыгінальна павіншаваў жанчын, якім кароль дазволіў кіраваць аўто ў Саудаўскай Аравіі ФОТАФАКТ 11
Кароль Саудаўскай Аравіі некалькі дзён таму выдаў указ, які прадпісвае пачаць выдаваць жанчынам правы кіроўцы да чэрвеня 2018 года. Амерыканскі вытворца аўтамабіляў «Форд» арыгінальна павіншаваў саудаўскіх жанчын з гэтай нагоды. У твітары кампаніі быў змешчаны здымак адлюстравання жаночых вачэй, які суправаджаўся подпісам: «Вітаем на месцы кіроўцы».
Да гэтага моманту Саудаўская Аравія застаецца адзінай краінай, дзе жанчынам забаронена кіраваць аўтамабілем. Жанчын, што дабіваліся гэтага права, часта арыштоўвалі.
Кампанія за права саудаўскіх жанчын садзіцца за руль аўтамабіля доўжыцца ўжо шмат гадоў, але супраць гэтага новаўвядзення выступалі традыцыйна кансерватыўныя тэолагі.