Гомельскі абласны суд вынес прысуд жыхарцы вёскі Зябраўка Гомельскага раёна, якая выкінула нованароджанага сына ў туалет, перадае БЕЛТА.

За здзяйсненне злачынства, прадугледжанага п. п. 2,6 ч. 2 арт. 139 (забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю) КК суд прысудзіў абвінавачваную да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведамлялася, у красавіку бягучага года 29-гадовая жанчына без медыцынскай дапамогі нарадзіла дома хлопчыка. Нованароджанага загарнула ў анучы і выкінула ў туалет. У адказ на роспыты знаёмых, якія ведалі аб цяжарнасці, адказвала, што малы нарадзіўся мёртвым і яна яго пахавала. Ёй не паверылі, бо жанчына вяла бязладнае палавое жыццё, а сваё першае дзіця пакінула ў шпіталі. Супрацоўнікам праваахоўных органаў яна агучыла прыдуманую інфармацыю, абвінаваціўшы ўласнага бацьку ў тым, што гэта ён пазбавіўся ад унука.

Экспертыза знойдзенага ў прыбіральні цела дзіцяці паказала, што хлопчык нарадзіўся жыццяздольным і яшчэ нейкі час быў жывы. Акрамя таго, псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што жанчына магла кіраваць сваімі дзеяннямі і не знаходзілася ва ўмовах псіхатраўмуючай сітуацыі, выкліканай родамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0