Для эксперыменту навукоўцы запісалі галасы дзесяці мужчын і дзесяці жанчын — гетэрасексуальных людзей еўрапеоіднае расы, якія не знаходзяцца ў шлюбе. Палова ўдзельнікаў здраджвала сваім палавінкам, тады як астатнія захоўвалі партнёрам вернасць. Іх папрасілі палічыць да дзесяці.

Запісы далі праслухаць групе са 152 валанцёраў і папрасілі іх вызначыць, якія галасы належаць «здраднікам». Для гэтага выкарыстоўвалася шкала ад аднаго (не схільныя да здрады) да дзесяці (вельмі схільныя).

Паддоследным удалося на дзіва дакладна вызначыць няверных партнёраў.

Навукоўцы таксама адзначаюць, што валанцёры часцей абвінавачвалі ў здрадах мужчын. Пры гэтым жанчыны праяўлялі падазронасць і ставілі больш высокія балы, чым мужчыны.

Навукоўцы лічаць, што ўдзельнікі эксперыменту рэагавалі на выразныя інтанацыі і адсутнасць паўзаў у гаворцы — гэтыя характарыстыкі, уласцівыя экстравертам, успрымаліся як прыкмета нявернасці. Акрамя гэтага, з рызыкай здрады асацыявалася невыразнае мужчынскае маўленне.

Нізкія галасы — як мужчынскія, так і жаночыя — часцей за ўсё выклікалі падазрэнні. Мужчыны пры гэтым часцей памылкова абвінавачвалі незнаёмак з нізкім голасам у нявернасці, чым жанчыны.

Навукоўцы звязваюць гэта з тым, што прадстаўнікі моцнага полу лічаць нізкі тэмбр голасу ў жанчын какетлівым і сэксуальным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?