Пачынаючы з 10 кастрычніка 2017 года, Microsoft больш не будзе даваць тэхнічныя кансультацыі, у тым ліку на камерцыйнай аснове. У кампаніі падкрэсліваюць, што гаворка ідзе аб завяршэнні жыццёвага цыкла усяго пакета праграмных прадуктаў, якія ўваходзілі ў склад 2007-й версіі Office: Word, Excel, PowerPoint, OneNote, Visio, Outlook і іншыя.

Кліентам, якія выкарыстоўваюць тавары і паслугі Office 2007, варта пачаць планаванне пераходу на Office 365 ці абнаўленне на падтрымоўваныя версіі прадуктаў і сэрвісаў Office, напрыклад, на Office 2016, кажуць спецыялісты кампаніі.

Насамрэч ніхто не забараняе вам карыстацца састарэлым прадуктам кампаніі і надалей з той толькі розніцай, што ён не будзе абнаўляцца, з-за чаго можа працаваць не заўсёды стабільна. Таксама могуць узнікнуць праблемы з забеспячэннем бяспекі вашых даных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?