Былы канцлер ФРГ Герхард Шродэр абраны старшынёй рады дырэктараў расійскага дзяржаўнага нафтавага канцэрна «Роснефть». Адпаведнае рашэнне было прынятае ў пятніцу ў Санкт-Пецярбургу. Да Шродэра гэтую пасаду займаў памочнік прэзідэнта Расіі Андрэй Белавусаў, паведамляе DW.

Абранне Шродэра будзе спрыяць развіццю еўрапейскага бізнэсу кампаніі, пашырэнню прысутнасці ў Еўропе і супрацоўніцтве паміж РФ і ФРГ, заявіў раней кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын. Па яго словах, Шродэр «увайшоў у гісторыю як самы лаяльны па дачыненні да Расіі нямецкі лідар, дзякуючы яго намаганням заключаныя буйныя здзелкі паміж Расіяй і Германіяй».

Заходняя Еўропа з'яўляецца ключавым партнёрам Расіі, «Роснефть» стала найбуйнейшым пастаўшчыком нафты ў Германію — 22,5 млн. тон у год, нагадаў кіраўнік «Роснефти».

ЕС увёў санкцыі супраць «Роснефти» ў сувязі з расійскай анексіяй Крыма ў 2014 годзе. Рашэнне Шродэра увайсці ў кіраўніцтва расійскага канцэрна раней рэзка раскрытыкавалі сродкі масавай інфармацыі і вядучыя палітыкі Германіі. «Ён падрывае санкцыі, якія ўвёў Еўрапейскі Саюз. Гэта вельмі сумная сітуацыя», — заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель 3 верасня. «Гэта дрэнна. Я лічу, што Герхард Шродэр не павінен быў гэтага рабіць», — сказаў у той жа дзень старшыня СДПГ Марцін Шульц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0