Заўзятара Аляксандра Вянгерскага, які на матчы БАТЭ з «Арсэналам» 28 верасьня выбег на поле зь бел-чырвона-белым сьцягам, асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Reuters

Reuters

Вянгерскага прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу — дробнае хуліганства (прысудзіўшы 7 сутак) і непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы (яшчэ 3 сутак арышту).

На пытаньне журналісткі Радыё Свабода, чаму на паседжаньне суду яго даставілі бруднага, адказаў:

— У мяне ціск. Дрэнна было. Выклікалі хуткую.

Пазьней, адказваючы на пытаньні судзьдзі, Вянгерскі дадаў, што пасьля затрыманьня яго вывелі са стадыёну, паставілі на калені і білі па нырках.

Наступны сьведка, міліцыянт зь мясцовага РАУСу, сказаў, што падсудны супраціўляўся. Вянгерскі ў адказ заявіў, што гэтага міліцыянта не было падчас затрыманьня. Міліцыянт адказаў, што «ў форме ён нашмат сур'ёзьней выглядае», таму, маўляў, Вянгерскі яго і не пазнаў.

На Аляксандра Вянгерскага складзены пратакол за дробнае хуліганства, паводле арт. 17.1 КоАП яму пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (ад 46 да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак).

Чытайце таксама: Што вядома пра хлопца з Вілейкі, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам на матчы БАТЭ — «Арсенал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?