На сайце саўміна Беларусі апублікаваная пастанова № 726 «Аб аб'яўленні навуковых аб'ектаў нацыянальным здабыткам», паведамляе Tut.by.

Гаворка ідзе пра дзве навуковыя ўстановы:

— Рэспубліканскі банк тканак і клетак чалавека дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н.Аляксандрава»;

— Рэспубліканскі генетычны банк бульбы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0