30.09.2017 / 09:35

Лукашэнка павіншаваў настаўнікаў з прафесійным святам 4

Дзень настаўніка ў Беларусі традыцыйна святкуюць у першую нядзелю кастрычніка.

«У жыцці кожнага з нас ёсць настаўнікі, чые мудрасць, душэўная шчодрасць і добрая парада дапамагаюць спазнаваць гэты дзівосны свет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, пераадольваць цяжкасці і дасягаць перамог, — цытуе БелТА кіраўніка дзяржавы.

— Высакародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай. Адкрываючы перад дзіцем дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, вы фармуеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі.

Сучаснае адукацыйнае асяроддзе, як жывы арганізм, пастаянна развіваецца - укараняюцца новыя тэхналогіі і метады навучання. Нязменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт педагога.

Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны падмурак нашай краіны.

Перакананы, ваш энтузіязм, бязмежнае цярпенне і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць годным прыкладам для падрастаючага пакалення. Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, таленавітых і захопленых вучняў!»

0
Мура / Адказаць
30.09.2017 / 09:57
А про зарплату ни слова. И правильно, если такие хорошие и талантливые и мудрые и источники знаний, сами заработают.
0
ПРАВАСЛАЎНУТЫ / Адказаць
30.09.2017 / 10:53
У гэтай краіне есць нейкі ідэалагічны ппадмурак?Не смяшы
0
Танчык / Адказаць
30.09.2017 / 16:56
Сённяшнія настаўнікі ў большасці сваей сапраўды "умацоўваюць ідэалагічны падмурак страны", асабліва на выбарах, калі рэгіструюць "карусельшчыкаў" і лічаць галасы.  Наўрад ці іх можна за гэта паважаць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру