30.09.2017 / 09:42

Кіраўнік Генштаба Украіны: Расія вывела не ўсе войскі з Беларусі пасля вучэнняў 21

Расія пакінула частку сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017». Такую заяву ў інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр зрабіў кіраўнік Генеральнага штаба Украіны генерал арміі Віктар Мужэнка.

Расія, паводле словаў Мужэнкі, на самай справе вывела толькі малую частку салдат і афіцэраў па заканчэнні манеўраў.

«У нас ёсць інфармацыя, што яны адклікалі толькі некалькі падраздзяленняў, пры тым, што было заяўлена 12 500 вайскоўцаў, з якіх 3000 былі расейцамі», - заявіў кіраўнік Генштаба, выказаўшы ўпэўненасць, што ў рэальнасці лік удзельнікаў вучэння быў значна большы.

Вучэнні «Захад-2017» прайшлі на тэрыторыі Беларусі і Расіі 14—20 верасня.

На афіцыйным сайце вучэнняў 28 верасня было апублікавана паведамленне аб тым, што апошні эшалон з асабовым складам і тэхнікай падраздзяленняў Узброеных сіл Расіі, якія бралі ўдзел у «Захадзе-2017», пакінуў Беларусь.

18
Мацей Бурачок / Адказаць
30.09.2017 / 10:14
Дристуны
10
??? / Адказаць
30.09.2017 / 10:22
А што на гэта адкажа наш галоўнакамандуючы? За буракамі адседзіцца неяк няёмка.
22
Ў Hrodna / Адказаць
30.09.2017 / 10:30
Нажаль, хутчэй за ўсё ён мае рацыю
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру