30.09.2017 / 10:14

Навюткі iPhone 8 выбухнуў падчас зарадкі 1

Карыстальнікі Apple пакуль не вельмі задаволеныя мадэллю iPhone 8. Некаторыя паведамляюць пра старонні шум падчас размовы (гэта вытворца паабяцаў выправіць). Пры гэтым тайванскія СМІ паведамілі пра выбух, які адбыўся падчас зарадкі прылады арыгінальнай зарадкай.

Карыстальніца Ву з Тайчжун-Сіці займела iPhone 8 Plus 64 Gb зусім нядаўна. Смартфон паспяхова адпрацаваў тры дні, пасля чаго выбухнуў проста падчас зарадкі. У момант пастаноўкі на зарадку ў прыладзе было 70% энергіі. Праз 180 секунд пасля пастаноўкі на зарадку смартфон рэзка выбухнуў, пры гэтым у яго адарвалася задняе вечка.

Жанчына заявіла, што карыстаецца прыладамі Apple, пачынаючы ад iPhone 4 і раней не мела падобных праблем. Прылада адпраўленая на завод-вытворцу для высвятлення прычын. Пакуль няма падстаў лічыць дадзеную з'яву масавай. Не выключана, што дэтанацыю выклікаў скачок напружання.

0
Казік / Адказаць
30.09.2017 / 14:06
Самсунг ухваляе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру