30.09.2017 / 11:17

«Гэта ініцыятыўны і мэтанакіраваны кіраўнік» — дзяржаўныя СМІ кінуліся ратаваць імідж новага рэктара БДУ Андрэя Караля 17

Новым рэктарам БДУ стаў гродзенец Андрэй Кароль. Той самы, які не мае дачынення да галоўнага ўніверсітэта краіны, абараніў педагагічныя дысертацыі ў Расіі і дазвання вычысціў усіх апазіцыйна настроеных выкладчыкаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

«Паскудны чалавек» ці «выдатны выбар»: чаго чакаць ад новага рэктара БДУ?

Крытычныя заўвагі пасля прызначэнняў такога кшталту з’яўляюцца ў інтэрнэце даволі часта, але ў сітуацыі з Каралём дзяржаўныя СМІ вырашылі паспрабаваць палепшыць імідж рэктара

«Літаральна на наступны дзень сярод водгукаў з гэтай нагоды ў інтэрнэце сталі з'яўляцца і негатыўныя: маўляў, праводзіў няслушную кадравую палітыку, звузіў практыку прымянення беларускай мовы ў ВНУ і гэтак далей», — прызнае «Советская Белоруссія».

У якасці прамоўцаў у падтрымку Караля былі абраныя тры чалавекі.

«У якасці рэктара універсітэта праявіў сябе ініцыятыўным і мэтанакіраваным кіраўніком. Уся праца з прафесарскім складам абапіралася на агульную стратэгію развіцця, якая сумесна і выпрацоўвалася. Шмат увагі ён надаваў павышэнню педагагічнага майстэрства выкладчыцкага складу. Працаваць з ім было цікава і плённа», — расказаў пра Караля яго намеснік, прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ Генадзь Гачко.

«Менавіта дзякуючы Андрэю Дзмітрыевічу стала магчымым стварэнне Навукова-тэхналагічнага парку. Ён актыўна прасоўваў гэтую ідэю, выносіў на абмеркаванне ў аблвыканкам. Агульнымі намаганнямі распрацавана канцэпцыя, пачаты рамонт будынка, у якім ужо да канца года размесцяцца першыя рэзідэнты, а таксама навукоўцы і студэнты», — дадаў выкладчык ГрДУ Аляксандр Васілевіч.

Станоўчае меркаванне падмацоўвае мама выпускніцы Ірына Анікевіч. Яе дачка вучылася на факультэце «Гісторыя, камунікацыя і турызм» — тым самым, які замяніў сабой гістарычны факультэт. «Апошні год Юлія сумяшчала вучобу з працай ва ўніверсітэце. Вынікам такой актыўнасці стала атрыманне некалькіх прапаноў аб працаўладкаванні», — запэўніла мама.

БЮ

2
Дима / Адказаць
30.09.2017 / 12:02
Это все хорошо! Но почему ректоров выбирает Президент, а не народ???
0
Анцiк / Адказаць
30.09.2017 / 12:09
гисторыя, камунникацыя, турызм?) wtf?!?!)))
0
мдзя.. / Адказаць
30.09.2017 / 12:11
Жыдзенькая падтрымка, прама скажам..
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру