30.09.2017 / 11:33

«Чаго яна на мяне ўвесь час гоніць?» — пасол ЕС расказаў пра размову з Пуціным у ліфце 28

Пасол Еўрасаюза ў Расіі Вігаўдас Ушацкас расказаў пра паездку з Уладзімірам Пуціным у ліфце, падчас якой яны абмеркавалі расійска-літоўскія адносіны. Пра гэта Ушацкас распавёў у інтэрв'ю Дажджу.

«Мы ў ліфце ехалі пасля перамоваў. У ліфце [былі] толькі прэзідэнт Еўракамісіі [Жазэ Мануэль] Барозу, прэзідэнт Пуцін, я і пара ахоўнікаў. Мне здавалася, што ліфт ехаў не 40 секунд, а 40 хвілін. Таму што гэтыя перамовы вяліся вельмі жорстка і складана. Не было ніякай узаемнай сімпатыі. І раптам прэзідэнт Пуцін паварочваецца да мяне і кажа: «Чаго яна на мяне ўвесь час гоніць?», — распавёў Ушацкас.

Ён удакладніў у Пуціна, пра каго ідзе гаворка. Той растлумачыў, што мае на ўвазе прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайце.

«Я яму кажу, ну як на вас не гнаць, калі вы тут пагражаеце Украіне, пагражаеце Літве, увялі ўжо санкцыі ў дачыненні да літоўскага экспарту, сельскагаспадарчай прадукцыі. Мы павінны на гэта адказаць, што нам яшчэ рабіць?», — растлумачыў пасол. Ушацкас дадаў, што затым яны з Пуціным працягвалі размову да пачатку прэс-канферэнцыі.

Пасол Еўрасаюза ў Расіі Вігаўдас Ушацкас ад снежня 2008 года да лютага 2010 года займаў пасаду міністра замежных спраў Літвы.

6
ну і ну! / Адказаць
30.09.2017 / 11:54
І гэты інтэлектуальна абмежаваны асядлаў цэлую Расею!
4
хмарка / Адказаць
30.09.2017 / 11:59
абсолютно циничный взгляд, а ведь глаза - это зеркало души
5
Мэри / Адказаць
30.09.2017 / 12:12
"Гонит"? От статусных людей ожидаешь умных речей. Например: " По какой причине ко мне предъявляются претензии   Госпожа такая-то"? Разочарована в очередной раз.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру