30.09.2017 / 13:54

Фура ўрэзалася ў аўтобус на МКАД, той ледзь не зваліўся з адхону 1

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска Вікторыя Царук.

«Прыкладна ў 5 гадзін раніцы фура Volvo, якая рухалася па другой паласе знешняга кальца МКАД з боку вул. Кіжаватава ў напрамку вул. Бабушкіна, здзейсніла сутыкненне з аўтобусам, які рухаўся па першай паласе. У выніку сутыкнення аўтобус наехаў на металічную агароджу, што раздзяляе сустрэчныя патокі, выехаў на ўнутранае кальцо, дзе наехаў на бакавую агароджу», - распавяла Вікторыя Царук.

Кіроўца аўтобуса і пасажырка, якая знаходзілася ў ім, а таксама кіроўца фуры атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні. Яны дастаўлены ў бліжэйшую медустанову, дзе пасля агляду і аказання неабходнай медыцынскай дапамогі былі адпушчаныя. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца фуры адцягнуўся ад кіравання транспартным сродкам. Рух на ўчастку МКАД адноўлены.

0
Пратэй Няптунаў / Адказаць
30.09.2017 / 20:21
Тваю ж ты, корань, макаўку! Што ж ён нарабіў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру