11.09.2008 / 10:45

Лябедзька: АДС ня зьнімецца з выбараў 4

Праект такога рашэньня плянуецца вынесьці на зацьверджаньне сябраў Палітрады АДС, якія зьбяруцца ў Менску 21 верасьня.

Хутчэй за ўсё Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы не будуць цэнтралізавана здымаць сваіх кандыдатаў з выбараў. Праект такога рашэння плануецца вынесці на зацверджанне сябраў Палітрады АДС, якія зьбяруцца ў Мінску 21 верасня.

Прэзідыум Палітрады АДС выказаўся супраць зняцця дэмакратычных кандыдатаў за некалькі дзён да галасавання. Такое рашэнне было прынятае 10 верасня ў Мінску. На думку лідэраў апазіцыі, зняццё кандадатаў не дазволіць выкрыць усе парушэнні Выбарчага заканадаўства на апошнім этапе кампаніі — галасаванні.

Як паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Прэзідыум таксама вырашыў зрабіць максімальна «шчыльнае» назіранне у тых акругах, дзе кандыдаты АДС маюць рэальныя шансы пермагчы. Гаворыць Анатоль Лябедзька:

‑ Па самых сціплых падліках мы можам казаць пра 25 акругаў, дзе кандыдаты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл могуць рэальна разлічваць на перамогу, без усялякіх нацяжак. І мы дамовіліся, што кожная структура зробіць такі самааналіз і вызначыць акругі, на якіх яны будуць у першую чаргу канцэнтравацца.

Нагадаем, што ў адзіным спісе АДС зараз застаюцца 78 кандыдатаў у дэпутаты.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

0
Кот / Адказаць
11.09.2008 / 12:20
Добра, значыць Лябедзька разумее ўсю адказнасьць i наступствы пасьля магчымай легiтымацыi i павiнен быць падрыхатваны да люстрацый.))
0
Кнехт / Адказаць
11.09.2008 / 14:19
І пасьля гэтага яны хочуць падтрымкі дэмакратычнай грамадзкасьці Беларусі?! Лябедзька - адзін са стваральнікаў рэжыму асабістай улады Лукашэнкі - фактычна ператварыўся ў ягонага асістэнта. Але, перафразуючы патрона, "колькі б ён не цалаваў дыктатара ў адпаведнае месца..." Ганьба "прадпрымальнікам" ад палітыкі! Жыве Беларусь!
0
Той / Адказаць
11.09.2008 / 19:39
Дасьць Бог, гэта будзе апошняя гадасьць Лябедзькі для беларускае справы.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру