30.09.2017 / 14:02

Міністр працы: да канца года сярэдні заробак дасягне тысячы рублёў верыце ў гэта? 34

Планавае заданне па ўзроўні заработнай платы да канца 2017 года будзе выканана, нягледзячы на некаторае адставанне ад графіка. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч сёння на прамой тэлефоннай лініі, перадае карэспандэнт БелТА.

«Па выніках студзеня-жніўня бягучага года сярэдняя заработная плата адстае ад устаноўленага графіка ў асобных рэгіёнах і асобных відах дзейнасці», - канстатавала міністр. Разам з тым, падкрэсліла Ірына Касцевіч, планавае заданне па забеспячэнні ўзроўню заработнай платы ў сярэднім па рэспубліцы ў Br1 тыс. будзе выканана.

«З верасня павышана тарыфная стаўка першага разраду для работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама заработная плата дзяржслужачых. Гэта акажа свой уплыў на паказчыкі росту зарплаты ў цэлым па краіне», - рэзюмавала яна.

0
beska / Адказаць
30.09.2017 / 14:14
не верю ни единому слову. так и передайте ЗаЩёкиной...
0
Люстэрка / Адказаць
30.09.2017 / 14:18
Адразу бачна, што міністр працы Ірына Касцевіч прыйшла на гэту пасаду з камітэту статыстыкі.
0
ага / Адказаць
30.09.2017 / 14:21
чарговая лукашысская брахня для адвода вочак ад невыведзеных расейскiх войск.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру