30.09.2017 / 19:45

У Каталоніі — страляніна на выбарчым участку, ёсць пацярпелыя 8

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, невядомы распачаў страляніну ў школе горада Манльеу. Агонь вёўся з пнеўматычнай зброі. Усе параненыя адмовіліся ад шпіталізацыі і толькі прайшлі ў медпункт для атрымання заключэння ад спецыялістаў. Першапачаткова стралок атакаваў траіх чалавек, а затым пачаў страляць у чацвёртага мінака, які прыбег у будынак на шум.

Вядома, што трое пацярпелых - гэта члены Камітэта абароны рэферэндуму.

Іспанскае кіраўніцтва асуджае правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна. Паліцыя ўзяла пад кантроль большасць участкаў для галасавання, канфіскавала бюлетэні і заблакавала ўсе рэсурсы, прысвечаныя выбарам. Рэферэндум павінен пачацца 1 кастрычніка а 9 раніцы.

У Каталоніі пражывае каля 7 млн чалавек. Ад 1979 г. рэгіён мае статус аўтаноміі, аднак знаходзіцца ў складзе Іспаніі.

4
Anti social social club. / Адказаць
30.09.2017 / 20:36
В ход пошли испанские титушки.
13
Верны / Адказаць
30.09.2017 / 20:57
Карочы. Рыферэндум сарвалі. Пачнецца калатня. Слова за слава. Дамбасам большы Дамбасам меншы.
8
Мулла Омар / Адказаць
30.09.2017 / 21:47
КНР- Каталонская Народная Республика.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру