30.09.2017 / 22:13

Сёння ў Еўропе можа з'явіцца новая незалежная дзяржава, але ўсё вельмі напружана 56

Сцяг каталонскіх незалежнікаў.

1 кастрычніка Каталонія праводзіць рэферэндум аб незалежнасці. Рэдкая сітуацыя: народ спрабуе аддзяліцца ў дэмакратычнай дзяржаве Еўрасаюза.

Чытайце таксама на каталонскім партале: EN DIRECTE: Recta final per al referèndum

Каталонцы — асобны народ са сваёй мовай і даўнімі традыцыямі. І адзін з самых эканамічна развітых рэгіёнаў Іспаніі.

Вялікабрытанія і Канада ў свой час дазвалялі Шатландыі і Квебеку правесці плебісцыты пра выхад — і незалежнікі прайгравалі.

Швецыя ў свой час дазволіла Нарвегіі аддзяліцца бяскроўна.

Чэхія і Славаччына мірна разышліся пры Вацлаве Гаўле.

А вось распад Югаславіі быў крывавым.

Гэтым разам у Каталоніі большасць магла прагаласаваць за незалежнасць, і Мадрыд выбраў сілавы варыянт. У Барселону сцягнулі спецназ з іншых рэгіёнаў Іспаніі. Паліцыя зладзіла паляванне на бюлетэні. Былі заблакаваныя 140 сайтаў з інфармацыяй пра рэферэндум. Паліцыя заняла тэлекамунікацыйны цэнтр у Барселоне.

Каталонцы адказваюць негвалтоўным супрацівам. Людзі начуюць у школах, дзе мае прайсці галасаванне. Увечары ў пятніцу ў Барселоне на бульвары Марыі Крысціны перад гарой Монжуік адбыўся вялікі канцэрт незалежнікаў, на якім ветэран каталонскай сцэны Люіс Льяк выканаў знакамітую песню L'Estaca.

Цяжка прадказаць вынік дня. У дзень галасавання паліцыя спрабуе трапіць на выбарчыя ўчасткі, выбіваючы дзверы, людзі бароняць іх. Ёсць і першыя пацярпелыя ў тых сутыкненнях.

Каталонцам спагадаюць усе тыя народы, якія самі яшчэ не здабылі незалежнасці, або якім яшчэ памятная барацьба за яе — складанае змаганне, выніку якога немагчыма прадказаць.

Сяргей Гезгала

96
Devil / Адказаць
30.09.2017 / 22:22
Catalonia is Spain!!!
36
МиР / Адказаць
30.09.2017 / 22:23
не нужно истерик на столь уважаемом мной портале! После наступит 01, 02 И ТАК ДАЛЕЕ
26
Серы / Адказаць
30.09.2017 / 22:25
Свабоду Каталоніі!
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру