01.10.2017 / 14:33

У кастрычніку да Зямлі наблізіцца 40-метровы астэроід 2

12 кастрычніка да Зямлі наблізіцца астэроід, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. Астраномы заявілі пра тое, што нябеснае цела дыяметрам каля 40 метраў падыдзе да нашай планеты на даволі блізкую па касмічным мерках адлегласць - 44 880 км. Аб'ект 2012 ТС4 трапіў у 2012 годзе ў поле зроку спецыялістаў. Яны разлічылі будучую траекторыю палёту. Спецыялісты заяўляюць: шанцы сутыкнення з Зямлёй роўныя 0,00055%.

Папярэдні раз заўважнае нябеснае цела пралятала міма Зямлі 1 верасня. Гэта быў астэроід Флорэнс дыяметрам 4,4 км, які праляцеў за 7 млн км ад нашай планеты.

0
Юзik Крулеўскі / Адказаць
02.10.2017 / 20:15
Гэта быў астэроід Флорэнс дыяметрам 4,4 км,

===========================================

Шкада, што нельга на парашуце спуціць такі каменьчык, куды-небудзь на беларускую роўнядзь! Былі б у нас і свае заснежаныя горы!
0
Žvir / Адказаць
02.10.2017 / 20:55
Юзik Крулеўскі, nia treba nam hory, my vumnyja...:) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру