«Я доўга думаў, як зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Глядзеў шмат відэа ў інтэрнэце пра незвычайныя прапановы, — распавядае хлопец Вадзім. — Убачыў выступ маленькіх танцораў школы «Adept» у OldCity і прапанаваў кіраўніку дапамагчы мне. Танцоры пагадзіліся і падрыхтавалі такі нумар, пасля якога мая каханая не змагла б мне адмовіць».

Танцавальную прапанову рукі і сэрца прадставілі на вуліцы Савецкай, калі Воля шпацыравала з сяброўкай.

Пара сустракаецца 5 месяцаў. Вадзім быў упэўнены, што Воля пагодзіцца стаць яго жонкай. Так і адбылося. Дзяўчына ацаніла падарунак і сказала Вадзіму «так».

«Я не чакала такога, думала ён з’ехаў. А тут дзеці выбеглі і пачалі танцаваць, утварыўся вялікі натоўп і сяброўка прапанавала паглядзець. Я да апошняга не чакала, што гэта ўсё для мяне, а пасля Вадзім выйшаў з кветкамі: я была вельмі здзіўленая і шчаслівая», — распавяла цяпер ужо нявеста Воля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?