Невядомы нечакана выбег на сцэну, кінуўся на Бузаву і паспрабаваў забраць мікрафон. Ахове і танцорам удалося яго нейтралізаваць. Матывы ўчынку застаюцца няяснымі.

«Мне брыдка, што такія мужчыны (калі, вядома, іх так можна назваць) ёсць. Мне страшна, што ў цяперашні час падняць руку на дзяўчыну становіцца магчымым. Мне дрэнна ад адной толькі думкі, што незнаёмы мне чалавек, па якой бы ні было прычыне, дазваляе сабе штурхаць і кідацца на мяне. Для мяне паняцце слова «мужчына» як мінімум уключае ў сябе годнасць. Накінуцца на безабаронную дзяўчыну падчас выступу — гэта не годна», — напісала спявачка ў сваім інстаграме.

Яна адзначыла, што змагла стрымаць эмоцыі падчас нападу і дала ім волю толькі пасля канцэрта, калі яе ніхто не бачыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?