Пра гэта заявіў яе прэзыдэнт Эдуард Какойты на сустрэчы з удзельнікамі міжнароднага дыскусійнага клюба «Валдай».

Паводле ягоных словаў, Паўднёвая Асеція мае намер аб’яднацца з Паўночнай. Какойты сказаў, што Захад абяцаў прызнаць незалежнасьць Цхінвалі ў выпадку стварэньня незалежнай Асеціі: калі са складу Расеі выйдзе Паўночная і аб’яднаецца з Паўднёвай.

Між тым прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш сказаў,

што рэспубліка гатова далучыцца да саюзу Беларусі і Расеі, але застацца незалежнай.
Апроч таго, ён абвясьціў пра намер далучыцца да СНД і АДКБ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?