У Іванаўскім раёне ў дарожна-транспартным здарэнні з удзелам трактара загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 30 верасня прыблізна ў 9.27 на 449-м км трасы М10 Кобрын — Гомель. 48-гадовы жыхар Іванава ехаў за рулём «Рэно». На перакрыжаванні мужчына стаў абганяць трактар МТЗ, які збочваў налева. Легкавік сутыкнуўся з колам трактара, у выніку чаго некалькі разоў перакуліўся.

Кіроўца легкавіка ад атрыманых траўмаў памёр у машыне хуткай дапамогі. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0