У Глыбоцкім раёне патанула дзіця, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

29 верасня хлопчык разам з бацькам і дзядзькам прыехалі з Віцебска ў Глыбоцкі раён да бабулі і дзедам. На наступны дзень дзіця разам з бацькам і сваякамі знаходзілася ў двары дома, у 16:45 хлопчык прапаў.

Праз 10 хвілін бацька пабачыў сына ў сажалцы ў двары дома. Сажалка агароджы не мае, падыход да яе вольны. На краі сажалкі ёсць кладка, у канцы якой у вадзе і быў знойдзены хлопчык.

Сваякі выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, але выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0