Галасаваньне адбудзецца ў часе Форума выдаўцоў 11-14 верасьня.
Арганізатарам акцыі выступіў інфармацыйны рэсурс «Сябар чытача». Прагаласаваць можна будзе на сайце www.vsiknygy.net.ua. Арганізатары абралі па дзевяць кандыдатураў ад жанчынаў і мужчынаў, адначасова ўдзельнікі галасаваньня могуць прапанаваць сваіх кандыдатураў. У сьпісы патрапілі як прадстаўнікі і прадстаўніцы клясычнай нацыянальнай літаратуры — Ўладзімер Сасюра, Уладзімер Віньнічэнка, Яўген Гуцала, Маруся Чурай, Марка Ваўчок, Алена Тэліга, так і прадстаўнікі сучаснай украінскай літаратуры -- Ларыса Дзянісенка, Марына Дзячэнка, Аксана Забужка, Ірэна Карпа, Люба Кліменка, Сьвятлана Паваляева, Ірэн Раздабудзька, Марыя Маціос, Любко Дэрэш ды іншыя.