На трасе Е95 у Чарнігаўскай вобласці адбылося ДТЗ з удзелам паліцэйскага аўтамабіля і «Опеля» з беларускімі нумарамі. Пра гэта паведамляе «Високий Вал».

Па інфармацыі выдання, паліцэйскія з Адэскай вобласці на «Фальксвагене» ажыццяўлялі суправаджэнне грузу і ехалі ў кірунку беларуска-украінскай мяжы Паблізу вёскі Новыя Ярылавічы службовы аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Опелем», якім кіраваў беларус.

У выніку ДТЗ двое паліцэйскіх (1991 і 1993 гадоў нараджэння) і кіроўца з Беларусі атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0