У нядзелю, 1 кастрычніка, каля 23 гадзін 20 хвілін на грунтавой дарозе, якая вядзе ад вёскі Дварэц да Вярховічаў на Камянеччыне, сутыкнуліся матацыклы ММВЗ, якім кіраваў 34-гадовы жыхар Дварца, і «Іж Планета-2», на якім ехаў 19-гадовы жыхар Камянецкага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Брэсцкай вобласці, матацыклы рухаліся насустрач адзін аднаму і сутыкнуліся «лоб у лоб».

«У выніку ДТЗ кіроўцы і 32-гадовая пасажырка матацыкла ММВЗ атрымалі розныя траўмы ног і шпіталізаваны ў бальніцу. Пацярпелых выявілі толькі раніцай, каля 6 гадзін 30 хвілін, кіроўцы, якія праязджалі міма.

Праверка выявіла, што за рулём матацыкла ММВЗ знаходзіўся кіроўца, пазбаўлены права кіраваць ТС, які да таго ж знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення — 1,8 праміле. Стала вядома, што мужчына неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ТС у стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку судзімы па ч. 1 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь.

А 19-гадовы кіроўца «Іж Планета-2» таксама аказаўся бяспраўнікам.

Па словах пацярпелых, кіроўцы рухаліся без уключанага святла. Таксама аказалася, што ўсе ўдзельнікі аварыі былі без шлемаў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка», — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0