Нацбанк ўстанавіў наступныя курсы валют на 12 верасьня:

1 даляр — 2 113 рублёў, 1 эўра — 2 944, 57 рубля.

Такім чынам суадносіны эўра да даляра складаюць у Беларусі 1,3935495. І эўра упершыню за некалькі месяцаў перакрочыў магічную мяжу ў 1,4.

Тым часам на таргах у Эўропе эўра апусьціўся за мяжу $1,3955. Гэта мінімальнае значэньне з 18 верасьня мінулага году.

Напрыклад, у Беларусі яшчэ два месяцы таму, 15 ліпеня, суадносіны эўра да даляра складалі 1,60125. Так, 15 ліпеня Нацбанк устанавіў наступныя курсы афіцыйных валют: 1 даляр ЗША — каштаваў 2 120 рублёў, эўра -- 3 394,65 рубля.

Прагноз большасьці аналітыкаў: эўра будзе і надалей таньнець проці даляра, бо даляр аказаўся недаацэненым апошні час. Таксама і прагнозы эканамічных паказчыкаў для эўразоны ніжэйшыя за амэрыканскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?