02.10.2017 / 17:05

Праз жука-караеда ў Беларусі давялося павысякаць 200 квадратных кіламетраў лесу 14

У Беларусі з-за заражэння жуком-караедам высечана больш за 20 тыс. га ўчасткаў лесу, паведаміў сёння на канферэнцыі-нарадзе «Захаванне лясных генетычных рэсурсаў» дырэктар Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Кавалевіч, перадае БЕЛТА.

Заражаныя жуком-караедам былі лясы ў паўднёвых раёнах Беларусі, Гомельскай вобласці, Брэсцкай, часткова — у Мінскай і Магілёўскай абласцях. З'ява, якую навукоўцы называюць біялагічным пажарам, звязаная з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я — выпадзеннем мінімальнай колькасці ападкаў, зніжэннем узроўню грунтовых вод. Дрэвы саслаблі і падвергнуліся нападу шкоднікаў.

«Цяпер усе сілы галіны кінутыя на рэалізацыю важнай задачы — захаванне беларускага лесу. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Для барацьбы са шкоднікам высечана больш за 20 тыс. га ўсыхаючых насаджэнняў», — сказаў Аляксандр Кавалевіч. Па яго словах, больш сур'ёзнай выглядае праблема ўсыхання хваёвых лясоў з-за вяршыннага жука-караеда ў суседняй Украіне. Там шкоднікам пашкоджана больш за 300 тыс. га лесу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Калгасная бібліятэкарша / Адказаць
02.10.2017 / 18:22
БЕЛТА канечне не пацікавілася, але што далей?
Што на месцы высечанага лесу?
Куды пайшло зрэзанае дрэва і сродкі ад яго продажу (з 20 тысячаў гектараў!)?

Можа у НН ёсць журналісты, якія пра тое чытачам паведамяць, зададуць пытанне акадэміку?
0
Ахрэм / Адказаць
02.10.2017 / 19:09
Катастрофа насамрэч страшная. Не ведаю, што там лясгасаўскія кіраўнічкі парэзалі, я месяц таму зашоў у стары ельнік, елкі па паўметры камель, там зялёная ігліца ляжыць, як дыван, амаль па калена, дык той ельнік досюль стаіць - елкі не рыжэюць, а проста асыпаецца зялёная ігліца. Трэба мне будзе яшчэ праверыць і паведаміць у лясгас - мо перападзе таннага ельніка.
0
Толик / Адказаць
02.10.2017 / 19:15
Плюсую.  куда дели столько дров?  
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру