02.10.2017 / 19:58

Музыка Укантакце цяпер даступная бясплатна толькі адну гадзіну на дзень 3

З першага кастрычніка многія карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Укантакце» сталі заўважаць, што праз гадзіну праслухоўвання музыкі ў мабільным дадатку на смартфоне ці планшэце сістэма стала патрабаваць аформіць платную падпіску.

З такой самай праблемай сутыкнуліся і карыстальнікі «Аднакласнікаў». Гаворка ідзе пра праслухоўванне музыкі ў так званым «фонавым рэжыме», гэта значыць пры выключаным экране прылады або пры карыстанні іншым дадаткам ці праграмай падчас праслухоўвання любімых кампазіцый. 

Такое абмежаванне паступова закране ўсіх карыстальнікаў, хоць цяпер некаторыя ўсё яшчэ маюць магчымасць слухаць музыку бясплатна. Паведамляецца, што ў будучыні гэты бясплатны тэрмін скароцяць да 30 хвілін на дзень.

Для таго, каб мець магчымасць слухаць улюбёную музыку без абмежаванняў, трэба аформіць платную падпіску ў дадатку Boom за 149 расійскіх рублёў у месяц, што складае каля 5 рублёў беларускіх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

1
Катик / Адказаць
02.10.2017 / 20:20
Решили полностью убить себя. Многие только и держались, что имели доступ к музыке. Теперь все соберут свои чемоданы и перейдут окончательно в Фэйсбук. Гэйммовер выконтакт.
0
Андрусь / Адказаць
02.10.2017 / 21:48
Хутка будзе паветра 30 хвілін бясплатна,а пасля трэба будзе плаціць 149 расійскіх рублёў што складае каля 5 рублёў беларускіх😅😅😅
0
)( / Адказаць
06.10.2017 / 12:46
Слухаю толькі афлайн калекцыю, толькі альбомамі, ніякіх плэйлісцікаў анлайн у невядомай якасці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру