Абвешчаны кароткі спіс Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.

1. Надзея Кім. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Надзея Кім.

2. Ігар Кулікоў. Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. З санскрыту пераклаў Ігар Кулікоў.

3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ «Выбраныя вершы». Зміцер Колас, 2016, Мінск. З нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.

4. Віталь Латыш. Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай пераклаў Віталь Латыш.

5. Марыя Пушкіна i Алена Пятровіч. Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклалі Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.

6. Андрэй Хадановіч. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклаў Андрэй Хадановіч.

7. Сяргей Шупа. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай пераклаў Сяргей Шупа.

8. Ганна Янкута і Марына Дзергачова. Хорас Уолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. З ангельскай пераклалі Ганна Янкута і Марына Дзергачова.

У склад журы Прэміі Шэрмана — 2017 увайшлі:

  • Уладзімір Арлоў, паэт, празаік, гісторык, перакладчык.
  • Ганна Бутырчык, выкладчыца, кандыдатка філалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
  • Галіна Дубянецка, паэтка, перакладчыца.
  • Марына Казлоўская, літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філалагічных навук, працуе загадчыцай кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ.
  • Сяргей Сматрычэнка, славіст, перакладчык, рэдактар.

Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. У доўгі спіс прэміі таксама не ўключаліся кнігі, у перакладзе якіх прымалі ўдзел сябры журы.

Пераможца атрымае чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?