02.10.2017 / 20:24

Серж Танкян з System Of A Down спеў з Кацяй з гурта IOWA 2

Спявачка з гурта IOWA Каця Іванчыкава і Серж Танкян, лідар сусветна вядомай армяна-амерыканскай каманды System Of A Down запісалі сумесны трэк «Цудоўная раніца, каб памерці/A Fine Morning To Die». Песня стане загалоўнай кампазіцыяй саўнд-трэка для расійскага фільма-фэнтэзі «Легенда пра Калаўрата». 

mtv.com

Дагэтуль музыкі не былі знаёмыя. Танкян асабіста праслухаў некалькі расійскіх спявачак, але найбольш яму спадабалася манера спеваў беларускі Іванчыкавай. Каця ў сваю чаргу кажа, што яна вырасла на музыцы System Of A Down, і ліст з прапановай запісаць дуэт да фільма стаў поўнай нечаканасцю. 

Песня напісаная Танкянам, які з'яўляецца асноўным кампазітарам фільма. Над тэкстам працавалі Яўген і Дзмітрый Раеўскія і Каця Іванчыкава. Партыя Сержа запісвалася ў Лос-Анжэлесе, Каця пісала свой вакал у Пецярбургу. 

«Я марыў пра такі праект апошнія некалькі гадоў. Злучыць вялікі аркестр, вар'яцкі рок і этнічныя музычныя матывы — у гэтым сэнсе мая мара спраўдзілася. Магу смела заявіць, што неверагодна ганаруся працай над музыкай да фільма «Легенда пра Калаўрата». І мне было вельмі цікава і прыемна пасупрацоўнічаць з Кацяй, яна вельмі адораная музыка».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Трололошеньки / Адказаць
02.10.2017 / 20:50
Услышать бы, может ссылочка есть?
0
Макс Дизайнер / Адказаць
08.10.2017 / 04:12
Ужос. Как и сольное творчество Таркяна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру