Дзяржаўныя сцягі на ўсіх дзяржаўных будынках і ўстановах у краіне і за мяжой, у тым ліку Белы дом, а таксама на ўсіх караблях ВМФ ЗША будуць прыспушчаныя на пяць дзён — да заходу 6 кастрычніка — у знак жалобы па загінулых пры страляніне ў Лас-Вегасе 1 кастрычніка.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай дэкларацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, перадаюць інфармагенцтвы.

«Сэрца нацыі разбітае. Мы смуткуем разам з тымі, чые родныя і блізкія былі забітыя і параненыя падчас жудаснай трагедыі мінулай ноччу ў Лас-Вегасе, Невада», — гаворыцца ў дакуменце.

Перад гэтым Трамп назваў тое, што адбылося, «актам чыстага зла» і паабяцаў у сераду пабываць у Лас-Вегасе і наведаць сем'і ахвяр трагедыі. «Наша адзінства не можа быць разбуранае злом. Нашы повязі не могуць быць раз'яднаныя гвалтам», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0