Упраўленне па дарогах і транспарце (RTA) Дубая правяло чарговы аўкцыён спецыяльных аўтамабільных нумароў, прадаўшы 80 лотаў на агульную суму каля $6,8 млн, паведамляеkhaleejtimes.com.

khaleejtimes.com

Самы дарагі нумар R-111 быў прададзены за $721 тыс., F-999 дастаўся ўладальніку за $288,6 тыс., а N-1000 — за $217,8 тыс.

Ахмед Бахразян, генеральны дырэктар агенцтва ліцэнзавання RTA, сказаў: «Выручка ў $6,8 млн, атрыманая з 96-га адкрытага аўкцыёну, адлюстроўвае прыкметную папулярнасць гэтага камерцыйнага кірунку, арганізаванага RTA».

Зрэшты, сума, выплачаная за самы дарагі нумарны знак сёлета, значна ніжэйшая за тую, якую адзін з дубайскіх бізнэсменаў заплаціў на леташнім аўкцыёне. Тады за нумар «1» для аўтамабіля яму прыйшлося выкласці $5 млн. Яго стартавая цана была ў 20 разоў ніжэйшая за фінальную. Бізнэсмен растлумачыў імкненне валодаць такім нумарам жаданнем заўсёды быць першым.

RTA рэгулярна праводзіць аўкцыёны, на якіх прадае незвычайныя дарожныя нумары (як правіла, якія адрозніваюцца простым наборам лічбаў). Атрыманыя сродкі накіроўваюцца на дабрачынныя мэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0