Следчым упраўленнем СК па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб выкарыстанні ўліковых запісаў карыстальнікаў скайпа ў махлярскіх мэтах, паведамляе прэс-служба СК.

Ураджэнец Светлагорска, 1994 года нараджэння, з лютага 2016 па люты 2017 года, змовіўшыся з замежным грамадзянінам, набыў на спецыялізаваных форумах звесткі больш чым пра 17 тыс. уліковых запісаў карыстальнікаў скайпа і паролі доступу.

Для адбору перспектыўных, на іх думку, уліковых запісаў яны ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі карыстальнікаў уліковых запісаў для наступнага вывучэння іх зместу.

У далейшым абвінавачаныя заблакавалі шэрагу карыстальнікам доступ да акаўнтаў. Выступіўшы ад імя ўладальнікаў уліковых запісаў, яны адправілі кантактам тэкставыя паведамленні з просьбай пазычыць грашовыя сродкі і перавесці іх на названыя карт-рахункі, адкрытыя ў розных банках, электронныя кашалькі і электронныя рахункі.

У ходзе расследавання ўстаноўлена больш за 40 грамадзян Беларусі і іншых краін, што пацярпелі ад дзеянняў злачынцаў.

Дзеянні 23-гадовага мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 351 (замах на наўмыснае блакаванне кампутарнай інфармацыі), ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 209 (замах на махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0