Дапамога грамадзянам у паляпшэннi жыллёвых умоў заўсёды будзе ў ліку прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па праекце новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса і пытаннях удасканалення заканадаўства па скарачэнні пустых і старых дамоў, піша БЕЛТА.

«Мы павінны стварыць усе ўмовы і механізмы, каб дапамагчы бедным людзям, перш за ўсё, у паляпшэннi жыллёвых умоў. Гэты напрамак — найважнейшы складнік сацыяльнай палітыкі Беларусі. Думаю, яна застанецца назаўсёды», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што вынесеная на нараду тэма актуальная тым, што закранае інтарэсы практычна ўсіх жыхароў краіны, у тым ліку тых, хто мае жыллё.

«Рашэнне кватэрнага пытання — адзін з асноўных індыкатараў развіцця грамадства. Жыллё — не проста сцены і дах над галавой. Гэта месца, дзе чалавек, прыйшоўшы з працы, можа адпачыць, пабыць з сям'ёй ва ўтульнай і камфортнай абстаноўцы. Самае галоўнае — выхаванне дзяцей», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Перад удзельнікамі нарады ён паставіў шэраг пытанняў наконт таго, наколькі неабходныя і наспелі прапанаваныя змены. «Першае пытанне — навошта, ці трэба, ці надышоў час, што перашкаджае працы старым нарматыўным прававым актам, якія рэгулююць гэтыя адносіны? Ці трэба нам сёння ўрывацца ў Жыллёвы кодэкс і выкладаць яго ў новай рэдакцыі? Гэта галоўнае пытанне, на які трэба адказаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0