Нямала аптымізму ўсяляе ўзаемадзеянне Беларусі з ЕС, ЗША, а таксама з краінамі далёкай дугі.

Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на адкрыцці першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі, піша БелТА.

«Атмасфера адносін з ЕС і ЗША паступальна пашыраецца, і мы павінны рухацца наперад, — адзначыў міністр. — Дыялог неабходны ўсім нам».

Ён падкрэсліў, што пытанні палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі з замежнымі дзяржавамі будуць дэталёва абмеркаваныя падчас цяперашняй канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0