Архіўнае фота.

Архіўнае фота.

Аляксандр Лукашэнка патрабуе спыніць разбой з неабгрунтаваным ушчыльненнем жыллёвай забудовы і высечкай дрэваў у населеных пунктах. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БелТА

«СМІ, як бы яны вамі не былі прыкормленыя, усё часцей гавораць аб скандалах, пачынаючы ад Гомеля і заканчваючы Мінскам, з насельніцтвам з прычыны зносу дрэў. Вы пачынаеце там пілаваць, зносіць незразумела што, араць. Замест таго каб парк недзе закласці або ў парадак прывесці, вы пачынаеце штампаваць жыллё. Месца няма, дзе жыллё будаваць? Абавязкова трэба канфлікт учыніць з насельніцтвам?» — адзначыў беларускі кіраўнік.

«Вы самі перасяліцеся ў гэты дом і жывіце там, а побач пабудуйце гмах у 12 паверхаў, каб ваш дом апынуўся ў двары гэтай высоткі. Абавязкова трэба канфлікт нейкі зладзіць», — рэзка адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

«У Мінску «дагрукаліся» да таго: пачалі пілаваць векавыя дрэвы замест таго, каб пакласці недзе пад дарогай, як звычайна, камунікацыі. Гэта вуліца дзесьці ў раёне Мінскага трактарнага завода, паказвалі таксама СМІ», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён распавёў, што даручыў Службе бяспекі высветліць акалічнасці гэтага пытання і было атрымана нечаканае тлумачэнне таго, што адбываецца. «Адказ (начальнікі мінскія, можа быць, і Шорац там за імі стаіць): прэзідэнт на Мінскі трактарны завод ездзіць не па гэтай вуліцы, а па іншай, гэтую вуліцу нельга чапаць — Служба бяспекі забараніла», - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

«Слухайце, я на Мінскім трактарным заводзе бываю адзін раз у два-тры гады, а то і ў пяць. Пры чым тая вуліца за кіламетр-два ад Мінскага трактарнага завода? Я і бачыць яе ніколі не бачыў! Вы што, мяне спецыяльна перад насельніцтвам падставіць хочаце?» — абурыўся ён.

«І потым, вы саджалі гэтыя дрэвы, каб іх пілаваць? Кожны чалавек імкнецца выйсці, каб настрой у яго быў, на дрэвы гэтыя паглядзець. Не, усё пілуем. Мы маўляў, новыя пасадзім недзе. Гэта вы ў сябе ў двары спілавалі векавых дрэў і пасадзіце там дрэва з кукіш, і якая будзе ад гэтага карысць … трэба спыніць гэты разбой! - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

- Ці бачыце, дрэва ўпадзе на дарогу. Ну, ўпадзе, прыбярэм. Калі зыходзіць з гэтага, трэба выпілаваць усе паркі у гарадах».

«Я прашу тое, што цяпер пазначыў, мець як вельмі жорсткае ўказанне да вашай працы. Паўтарэння больш не будзе. На людзей трэба трошкі звяртаць увагу. А то хутка адраўнеем, як у асобных нашых суседзяў. Улада сама па сабе, а людзі самі па сабе», - рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0