Увечары 1 кастрычніка гомельскія міліцыянты прыбылі на 5 службовых машынах да крамы «Акіян», што на вуліцы Кожара.

Увечары інтэнсіўнасць руху тут нізкая, і жыхары цотнага боку вуліцы Кожара звычайна пераходзяць дарогу проста насупраць крамы. Супрацоўнікі ППС спачатку здымалі парушальнікаў на відэа, а затым затрымлівалі іх да прыбыцця экіпажаў ДАІ.

Так, напрыклад, жыхар дома па вуліцы Кожара, размешчанага насупраць крамы, накіроўваўся па цукеркі для дачкі і быў спынены патрулём пры пераходзе вуліцы. Ён атрымаў дазвол усё ж купіць прысмакі, пакуль едзе экіпаж ДАІ. Пры гэтым краму яму давялося наведваць у суправаджэнні двух супрацоўнікаў міліцыі, адзін з іх быў узброены аўтаматам АКС-74У, паведамляе мясцовы партал gomel.today.

Усяго на месца затрымання прыбыло пяць машын ДАІ і ППС, а таксама кінолаг са службовым сабакам.

Супрацоўнікі ППС на пытанні грамадзян, чаму яны сталі займацца неўласцівай ім раней дзейнасцю, адказвалі, што яны абавязаны спыняць любыя парушэнні грамадскага парадку. Штраф за пераход вуліцы ў неналежным месцы накладаецца супрацоўнікамі ДАІ пасля складання адпаведнага пратакола. Як правіла, пры першым парушэнні ён складае адну базавую велічыню — 23 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?