«Лапка вярблюда» — так можна перакласці назву чарговага інтэрнэт-флэшмоба. Для многіх удзельнікаў ён з’яўляецца спробай заявіць пра правы на сваё цела, якое няма сэнсу хаваць пад мехаватымі рэчамі, нават калі гаворка ідзе пра інтымныя месцы.
Цікава, што паралельна з такім бодзіпазітыўным стаўленнем да знешнасці існуе і жаданне візуальна перарабіць форму сваёй прамежнасці. Раней мы пісалі пра спецыяльную бялізну з падкладкай, форма якой імітуе капыт вярблюда — яна створаная спецыяльна для тых, каму не падабаецца, як выглядае іх інтымная зона ў цесным адзенні.