4 кастрычніка ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Ноччу дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +5.. + 11°С, максімальная днём +9.. + 15°С.

У Мінску чакаецца раніцай моцны дождж (8,2 мм). Тэмпература паветра +11—13°С

У чацвер ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём кароткачасовыя. Ноччу па захадзе, раніцай і днём у асобных раёнах моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы +5.. + 10 ° С, днём +7.. + 13°С.

У Мінску раніцай і днём чакаецца да 12 мм ападкаў. Днём +10-12°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0