51-гадовы жыхар Гомеля вырашыў прадэманстраваць малалетнім пасажыркам грамадскага транспарту пэўныя часткі цела.

На адным з прыпынкаў у гомельскі аўтобус №17 зайшлі дзве дзяўчынкі 10-11 гадоў. Імаверна, школьніцы ехалі на трэніроўку па фехтаванні — у руках у іх былі рапіры. Даехаўшы да прыпынку «Вуліца Галавацкага», дзяўчынкі накіраваліся да выхаду з аўтобуса, ля якога стаяў п’яны мужчына. Калі школьніцы збіраліся выходзіць, ён прыціснуўся да адной з дзяўчынак аголенай часткай цела. Гэта заўважылі астатнія пасажыры, але на іх заўвагі і пагрозы выклікаць міліцыю гамяльчанін не рэагаваў. Затрымаў хулігана адзін з пасажыраў, які вывеў парушальніка з аўтобуса і выклікаў праваахоўнікаў, паведамляе «Гомельская праўда».

Дарэчы, у 2015 годзе эксгібіцыяніст быў асуджаны за аналагічныя паводзіны і вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі чатыры месяцы таму. Цяпер за хуліганства мужчыну пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Асобы школьніц высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?