Польскі прэм’ер кажа аднак, што рэалізаваць гэтыя пляны будзе ня проста, але ўсё магчыма.

Заходняя суседка Беларусі ўступіла ў Эўрасаюз у 2004 г. і некалькі разоў пераносіла тэрміны ўступленьня ў зону эўра.

Дзеля таго каб увайсьці ў зону эўра, новым сябрам ЭС трэба адпавядаць шэрагу макраэканамічных крытэраў.
У прыватнасьці, інфляцыя, дзярждоўг і бюджэтны дэфіцыт не павінны перавышаць пэўны ўзровень.

Надта вялікая інфляцыя ў Польшчы (каля 5%) пакуль што значна перавышае неабходны парог (2,5%).

Тым часам з 1 студзеня 2009 году ў зону эўра увойдзе Славакія. Яна стане 16‑й краінай, што мае агульнаэўрапейскую валюту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?