Хто задумвае завесці сабаку, той сутыкаецца і з масай пытанняў. Пародзістага ці дварняка? У заводчыка або з прытулку? Ці ўжывецца пёс з Барсікам? Як часта будзе патрабаваць прагулкі?

З «Нашай Нівай» і інтэрнэт-парталам тавараў і паслуг для жывёлаў Zooqi.by рэкамендацыямі дзеліцца спрактыкаваны кінолаг, старшыня рады Беларускага грамадскага спартыўнага кіналагічнага аб’яднання Яўген Кобец.

Я жыву ў кватэры. Якая парода мне пасуе?

Каб абраць сабаку, важна не проста класіфікаваць жытло па крытэры «кватэра-дом», але і ўлічваць і памеры кватэры, яе метраж.

Фота zooqi.by

Фота zooqi.by

Што тычыцца пароды, то з чалавекам здольны жыць любы сабака. Не важна, у кватэры гэта ці ў двары: абы быў гаспадар. Магчыма, вы здзівіцеся, але для кватэры вялікія сабакі пасуюць нават лепей за сабак сярэдняга памеру, якія з’яўляюцца халерыкамі па тэмпераменце, у якіх узбуджэнне пераважае над тармажэннем. Менавіта халерыкам складаней за ўсё адаптавацца да ўмоваў жыцця ў кватэры. У сваю чаргу, вялікія сабакі — гэта пераважна флегматыкі. Ім не трэба бесперапынна рухацца, яны болей спяць. У гэтым плане вялікія сабакі — ратвейлеры, сенбернары, ньюфаўндленды і г.д. — пасуюць для кватэры нават больш за сабак сярэдніх і малых памераў. Фокстэр’ер, пудзель, такса, той-тэр’ер — гэтыя маленькія памерам сабачкі часта праяўляюць гіперактыўнасць, якая не дазволіць вам лішнюю гадзіну паляжаць на канапе ў роздумах пра вечнае.

У мяне дома маленькі сын, кот і чарапаха. Яны паладзяць?

З іншымі жывёламі сабакі канфліктуюць рэдка. У плане сумяшчальнасці жывёлы падобныя да людзей: адному пёс можа актыўна сімпатызаваць і добра суседстваваць на адной жылплошчы, нехта таму ж сабаку можа спадабацца меней.

Што тычыцца дзяцей, то яны, як правіла, добра сябруюць з сабакамі. Вядома, трэба сур’ёзна ставіцца да выбару пса. Гэта жывая істота, і ў яе ёсць свой характар, свае паводзіны і тыповыя рэакцыі на раздражняльнікі.

Шмат недасведчаных людзей набываюць сабаку па прынцыпе «прыйшоў-убачыў-узяў». Яны абралі пароду — напрыклад, хаскі, якія цяпер у трэндзе, — гугляць і па аб’яве едуць забіраць сабаку. Ім выносяць шчаня да пад’езду, тыя аддаюць грошы ды развітваюцца. А пасля нярэдка аказваецца так, што пёс пачынае кусаць, прычым не толькі чужых людзей, але і гаспадароў. Насамрэч жа пры выбары сабакі трэба глядзець на бацькоў, бо ў 80% выпадкаў паводзіны шчаняці цалкам адпавядаюць паводзінам кагосьці з яго бацькоў. Таксама трэба звяртаць увагу на тое, у каго вы набываеце сабаку. Важна, каб гэта быў дасведчаны заводчык, які адказна ставіцца да сваёй справы, а не мае за адзіную мэту зарабіць паболей грошай на развядзенні сабак (і нярэдка на «разводзе» людзей таксама). Прафесійны заводчык, неабыякавы і да лёсу сабак і да ўласнай рэпутацыі, не будзе падсоўваць свінню чалавеку, які прыйшоў па сабаку.

Не хачу набываць — хачу ратаваць няшчасных. Як абраць сабаку з прытулку?

У прытулкі, на жаль, трапляе вялікая колькасць добрых сабак, як пародзістых, так і дварнякоў. З другога боку, часцей за ўсё ў прытулку апынаюцца жывёлы з негатыўным жыццёвым досведам, якія могуць паводзіць сябе агрэсіўна і з новым гаспадаром. Каб мінімізаваць патэнцыйную рызыку, лепей бярыце з прытулку маладых сабачак — да аднаго года, — у якіх найменшы жыццёвы досвед. Каб падтрымаць людзей, якія імкнуцца выратаваць сабак, забіраючы іх з прытулку, Беларускае грамадскае спартыўнае кіналагічнае аб’яднанне прапануе ім бясплатныя заняткі ў асобных групах.

Сабака ж столькі часу бярэ… Гэта праўда?

Натуральна, чым болей вы будзеце займацца сваім сабакам, тым лепей зможаце з ім паладзіць. Спецыялісты рэкамендуюць, апроч заняткаў у школе, займацца з гадаванцам па 15 хвілін штодзень дома.

Што тычыцца выгулу, то тут таксама існуе карэляцыя з тэмпераментам: халерыкі патрабуюць крыху болей часу, чым іншыя сабакі. Звычайна псу дастаткова непрацяглай прагулкі ранкам і дзённай прагулкі на гадзіну-паўтары. Такім чынам, сярэднеднестатыстычны сабачка будзе патрабаваць у вас каля дзвюх гадзін вашага часу штодзень.

Як бачыце, сабака — гэта нястрашна, але адказна.

Zooqi.by віншуе вас з Сусветным днём абароны жывёл ды заклікае сур’ёзна падыходзіць да выбару і догляду гадаванцаў, кіруючыся вядомай усім заўвагай Антуана дэ Сэнт-Экзюперы пра адказнасць за тых, каго прыручылі.

ZOOQI.by — гэта першая ў Беларусі пляцоўка, дзе сабраныя ўсе тавары і паслугі для хатніх гадаванцаў.

ТАА «Какаду Дэвэлапмэнт» УНП 192022139

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?